Ад пачатку лютага на Берасцейшчыне затрымалі каля 40 пратэстоўцаў



Як мінімум 40 чалавек – столькі ўжо было затрымана па Берасцейскай вобласці па палітычна матываваных па адміністрацыйных справах ад пачатку лютага. Частка з іх была затрыманая яшчэ ў першых чыслах, але суды так і не адбыліся:

– Вядома, што затрыманні пераважна адбываліся з 1 па 5 лютага. Пры гэтым частка судовых паседжанняў была прызначаная на 4 лютага і без тлумачэння прычын адмененая, а жыхары Берасцейскай вобласці трапілі назад у ізалятар часовага ўтрымання.

Прыкладна палову з затрыманых ужо адпусцілі без суда. Сярод гарадоў, дзе адбываліся затрыманні лідзіруе Берасце, пераважная большасць была дастаўлена ў Ленінскі ізалятар часовага ўтрымання. На другім месцы – Жабінка. З цікавых фактаў таксама тое, што імёны і прозвішчы чатырох чалавек праваабаронцам не ўдалося высветліць, то бок у дзесяці працэнтах выпадкаў родныя ды знаёмыя хутчэй за ўсё не ведаюць, дзе знаходзіцца чалавек.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце