Спачатку спіс дэлегатаў апублікавалі, а потым – ён знік



У сераду, 10 лютага, на сайце Зэльвенскай раённай газеты была апублікавана інфармацыя пра дэлегатаў ад Зэльвенскага раёна, якія паехалі на праўладны Усебеларускі народны сход.

Раёнка апублікавала здымак і невялікую нататку, пасля якой быў змешчаны спіс усіх 10 дэлегатаў. Але праз некалькі гадзін спіс дэлегатаў з сайта Зэльвенскай раёнкі раптам знік і больш яго не апублікавалі. Тым не менш, зэльвенцы ўжо маюць поўны спіс гэтых асобаў. Вось ён:

Дзяніс Альшэўскі – старшыня Зэльвенскага райвыканка, Вадзім Панасік – старшыня Зэльвенскага райсавета, Сяргей Лойка – кіраўнік ідэалагічнага аддзела Зэльвенскага райвыканкама, Яўген Грэцкі – старшыня калгаса, Ірына Шабалоўская – рэдактар Зэльвенскай раённай газеты, Сяргей Бурдук – начальнік Зэльвенскага МНС, Міхаіл Макей – кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Верас”, Дзяніс Ксенжук – начальнік аддзела аховы правапарадку Зэльвенскага РАУС, Тамара Роля – дзяржаўны прафкам педагогаў, Віталь Зельманчук – Зэльвенскі БРСМ.

Беларуская Радыё Рацыя, Зэльва