Шэры Кот: “Нельга дасылаць кнігі з волі”



У лісце да блогера Шэрага КатА на Валадарку я цікавілася магчымасцю чытаць і атрымліваць кнігі ў СІЗА,  Блогер Шэры Кот ў лісце №9 ад 23.01.2021 год.  

“ У адрозненні ад ІВЧ, дзе была цішыня т чытаць было зручна, тут тэлевізар, шум, таму чытаць мне кнігі ў такім становішчы не вельмі , але тут можна не так, як на ІВЧ, дзе што прынеслі, тое.

Тут можна папрасіць, каб бібліятэкары прынеслі штосьці пэўнае (калі гэта ёсць).

Але прысутнічае вялікі мінус – нельга дасылаць кнігі з волі, толькі рэлігійныя і самавучыцелі. Нядаўна нехта паспрабаваў даслаць нейкую кнігу, дык як із’ялі і мне далі “Акт аб із’яціі”.

Чытаю толькі Новы Запавет, які мне даслаў Зміцер Дашкевіч яшчэ ў сярэдзіне верасня, а так газеты.

Пішу лісты. Сама ведаеш, дзень тут праходзіць вельмі разнастайна : ). Дзякуй за падтрымку,

перадавай усім прывітанне! Чакаем вынікаў курултая 11-13 лютага”.

Год таму ў студзені 2020 года Шэры Кот распавядаў, што  што ў Аршанскім ІВЧ падчас арышту яму давалі чытаць „кнігі пра няўдалыя паўстанні” – „Спартак” Рафаэла Джаваньолі, Іван Вазоў „Пад ігам” і Уладзімір Караткевіч „Нельга забыць”.

Шэры Кот: „Так, “Спартака” начальнік ізалятара сказаў прынесці ў першую чаргу, калі яшчэ я напачатку абвесціў сухую галадоўку. Сказаў: „Прынясіце яму „Спартака”. Асноўная ідэя, якую я вынес з тых кніг, як ні дзіўна (хаця і ведаў пра гэта яшчэ раней), што нельга служыць адначасова дзьвюм ідэям, як і двум гаспадарам, гэта вельмі складана. Калі ў чалавека ў жыцці ёсць дзве важныя ідэі, то ў нейкі момант яны могуць сутыкнуцца і будуць супярэчыць адна адной, давядзецца выбіраць. І гэта будзе вельмі балюча. У выпадку са Спартаком сутыкнуліся – каханне да Валерыі і змаганне за вызваленне рабоў. Думаю, у ІВС гэта былі не адзіныя кнігі падобнай тэматыкі, але толькі тое, што я канкрэтна прачытаў, пасля ўдалося пачытаць троху на іншую тэму, больш вясёлую, бо пад арыштам і без драматычных кніг драматызму хапала”.

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ