„З Падляшша родам”: Вера Радзіванюк і яе паэзіяй



Вера Радзіванюк нарадзілася ў 1933 годзе ў вёсцы Лазовэ, хутары непадалёк Новага Ляўкова, што ў гміне Нараўка на Гайнаўшчыне. Родны дом на ўскрайку Белавежскай пушчы з маладых гадоў уплываў на ўспрыманне свету. Уражлівасць на наваколле, на прыроду.

Жыццё яе не было лёгкім. Цяжка працавала на сельскай гаспадарцы, спярша дапамагала бацькам, а пасля на ўласнай. Пасля выхаду на пенсію пачала пісаць вершы і апавяданні на беларускай мове, бо як кажа, польскай не навучылася за няпоўных тры класы адукацыі ў вайну.

У яе вершах успаміны пра мінулае перакрыжоўваюцца з разважаннямі над сучасным. Усё на фоне захапляльнай пушчанскай прыроды. У 2015 выйшаў зборнік яе вершаў „Бабінае лета”.

Ужо ў бліжэйшую нядзелю Анна Шайкоўская запрашае на сустрэчу з Верай Радзіванюк і яе паэзіяй у перадачы з серыі „З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”:

На перадачу з серыі „З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” запрашаем кожную нядзелю а 12.05 і 20.05 паводле польскага часу. Паўтор у наступную суботу ў 17.05 перад „Падляшскім канцэртам пажаданняў”.

Беларускае Радыё Рацыя