“Не хапае Судаленкі” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



Праваабаронцу Леаніда Судаленку затрымалі 18 студзеня. З тых часоў ягонае працоўнае месца пустуе. А яшчэ нядаўна тут былі тыя, каму патрэбная была прававая дапамога. Леанід Судаленка дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцый пратэсту, абараняў у судзе звольненых за палітыку рабочых. А цяпер улады Беларусі абвінавачваюць яго ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.