Супрацоўнікі АМАПу хапалі грамадзян, якія выйшлі на штонядзельны шпацыр парк Чатырох стыхій, піша «Наша Ніва».
Ніхто з затрыманых ня меў аніякай сымболікі і не выкрыкваў лозунгаў. Фактычна людзі не паспелі нават сабрацца ў групу. Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», аднаго з затрыманых завуць Сяргей Дзьмухайла.
Таксама стала вядома, што сярод затрыманых ёсць удзельнікі агульнанацыянальнага страйку.