191-ы дзень акцый пратэсту
У Беларусі 191-ы дзень працягваюцца акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.
У Менску і іншых населеных пунктах Беларусі 14 лютага праходзяць лакальныя маршы і акцыі салідарнасці.
Акцыі прыхільнікаў пераменаў прайшлі ў Заводскім і Савецкім раёнах Менска, а таксама ў мікранаёнах Чыжоўка, Усход, у раёне менскіх вуліц Антонаўская – Захарава – Пуліхава, Ангарская, Маякоўскага, парку Дружбы народаў.
Акцыі салідарнасці таксама правялі жыхары пасёлка Хацежына, Ратамка пад Менскам.
Акцыі пратэсту прайшлі ў Баранавічах, Гародні, Жодзіне, Заслаўі, Ракаве, Смаргонях.
Беларускае Радыё Рацыя