Беларускі дом у Варшаве: Дапамагаем тым, хто пацярпеў ад рэжыму
Падоўжанне візы, працаўладкаванне ці навучанне, а таксама вывучэнне польскай мовы. З такімі пытаннямі часцей за ўсё звяртаюцца ў Беларускі дом у Варшаве тыя, хто пацярпеў ад рэжыму і прыехаў у краіну-суседку будаваць новае жыццё, – адзначыў адзін з адказных за дапамогу Яўген Скрабутан:
– На сённяшні дзень мы ў Беларускім доме займаемся ў асноўным кансультаваннем беларусаў, якія апынуліся за мяжою, у Польшчы. Непасрэдна пасля гэтых рэпрэсіяў вымушаныя былі выехаць з беларусі. Стараемся ў першую чаргу дапамагчы арганізаваць нейкую медыцынскую рэабілітацыю людзей, якія пацярпелі ад рэжыму.
Яўген Скрабутан дадаў, што калі Беларускі дом у Варшаве не зможа знайсці адказ на вашае пытанне, то яго могуць даць іншыя арганізацыі-партнёры.
Беларускае Радыё Рацыя