Анонс: 16 лютага „Госць Рацыі” – Вінцук Вячорка



„Беларусы мусяць мець права пражыць хаця б адзін дзень па-беларуску”.

У гэты зімовы час у беларусаў маецца ажно тры нагоды, каб асэнсаваць сучасны стан беларускай мовы.

26 студзеня 1990 года быў прыняты Закон аб мовах у Беларусі, паводле якога беларуская мова займела статус дзяржаўнай. 21 лютага Беларусь штогод святкуе Дзень роднай мовы.

І, нарэшце, 16 лютага 1999 году адбыўся першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі, па выніках якога 81,9% назвалі беларускую мову роднай.

Ці з’яўляецца беларуская мова ў Беларусі дыскрымінаванай? І ці пагражае краіне анексія Расеі менавіта праз мову? Што можна парэкамендаваць Мінадукацыі Беларусі для ратавання мовы?

Гэтыя ды іншыя пытанні наша карэспандэнтка Вольга Сямашка задала „Госцю Рацыі” – палітыку і мовазнаўцу Вінцуку Вячорку.

Перадачу „Госць Рацыі” з удзелам Вінцука Вячоркі слухайце 16 лютага на хвалях „Беларускага Радыё Рацыя”. Пачатак у 08.10 па беларускім часе, у Польшчы – на 2 гадзіны раней.

Беларускае Радыё Рацыя