У Гайнаўцы „спантанна” ушануюць „Бурага”?
Польскія нацыяналісты рыхтуюць “спантанную” акцыю ў Гайнаўцы на Падляшшы.
Не звяртаючы ўвагі на памяць ахвяр і пандэмію каронавірусу, нацыяналістычныя колы рыхтуюцца да Маршу памяці “выклятых жаўнераў” у Гайнаўцы. На гэты раз гэта павінна быць „стыхійная” падзея, таму што ўсе тэрміны правакатарам заблакавалі чальцы ініцыятывы Obywatelki RP. Удзельнікі гэтай ініцыятывы фізічна блакавалі маршы шавіністаў у Гайнаўцы ў мінулыя гады. Кажа Агнешка Маркоўска:
– У гэтым годзе мы паведамілі пра правядзенне 20-ці мерапрыемстваў у Цэнтр крызіснага кіравання ў Беластоку, сядзіба ў Гайнаўцы. Мы прызначылі на 23 лютага, на 26, 27, 28, а таксама на 1 сакавіка, каб яны не маглі прызначыць свой марш. У нас гэта атрымалася. Хочацца правесці ў гэтым месцы сапраўдную акцыю па ўшанаванні ахвяраў „Бурага”.
З 2016 года распальвальнікі нацыцянальнай варожасці маршыруюць па цэнтры Гайнаўкі ў асноўным у знак пашаны да Рамуальда Райса “Бурага”, адказнага за забойства 79 нявінных жыхароў, праваслаўных беларусаў (у тым ліку жанчын і дзяцей) у студзені і лютым 1946 года. Narodowa Hajnówka на Facebooku піша, што марш можа прайсці ў фармаце стыхійнага мітынгу.
Беларускае Радыё Рацыя