Беларускія «афганцы» абураныя ўзнагароджаннем Азаронка медалём «За адвагу»



Ва ўладаў Беларусі адсутнічае мараль. У гэтым перакананы ветэран Афганскай вайны Аляксандар Камароўскі.

Узнагароджанне праўладнага прапагандыста Рыгора Азаронка медалём «За адвагу» выклікае ў беларускіх «афганцаў» абурэнне.

– На такіх вось адшчапенцаў, як Азаронак, я ўвогуле не звяртаю ўвагі. Гэта ніхто. Гэта чалавек, які не мае ні гонару, ні сумлення. Які нічога не бачыў у жыцці, ні зведаў.

 Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Афганістане склала адкрыты ліст да ўладаў з пытаннем «які подзьвіг здзейсніў Азаронак?» Між тым, Аляксандар Камароўскі прызнаў, што ветэраны «Афгана» ўдзельнічалі ў паслявыбарчых пратэстах у Беларусі, але іх імёны не афішуюцца:

– Удзельнічалі некаторыя хлопцы, але мы не афішуем. Мы, ветэраны, выйдзем у апошні момант, калі ні з кветкамі трэба будзе хадзіць, а калі сабраўды трэба будзе бараніць наш народ.

Як стала вядома, удзельнік Афганскай кампаніі, палітвязень Мікалай Аўтуховіч уключаны ў спіс тэрарыстаў, які складае КДБ. 

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя