Колькасць палітвязняў у Беларусі перавысіла 250 чалавек



15 лютага беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек, якіх абвінавачваюць у масавых беспарадках і грубым парушэнні грамадскага парадку ў сувязі з пратэстамі.

Палітвязнямі сталі: Арсеній Сіняк, Раман Яхін, Даніл Чамаданаў, якія знаходзяцца пад вартай па абвінавачанні ў крымінальнай справе па артыкулу  («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Аляксандар Целешман, Мікіта Літвіненка, Яўген Пекач, Вячаслаў Касьцючык, Сяргей Моўшук, Дзмітрый Тур — знаходзяцца пад вартай па абвінавачанні ў крымінальнай справе  («Масавыя беспарадкі»). Аляксандар Нурдзінаў, асуджаны судом Ленінскага раёну Менску на 4 гады пазбаўлення волі.

Праваабаронцы лічаць пераслед гэтых людзей і пазбаўленне іх волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі. Яны патрабуюць неадкладна вызваліць названых людзей, як і тых, каго прызналі палітвязнямі раней.

Па стане на 15 лютага ў Беларусі ўжо 256 палітвязняў.

Беларускае Радыё Рацыя