Жыхароў Салігорска, затрыманых у нядзелю падчас забегу, адпраўляюць на 15 сутак
У Салігорскім Парку Стыхій 14 лютага пасля забегу на дыстанцыю 2334 метра былі затрыманы 19 чалавек, сярод якіх былі і стачкамаўцы „Беларуськалія”.
На наступны дзень 8 з іх адпусцілі з пратаколамі па арт.23.34 КаАП. Астатніх затрымалі да суда.
16 лютага ў Салігорскім РУУС прайшлі суды над чатырма салігарчанамі-прадстаўнікамі стачкама „Беларуськалія”. У выніку Канстанцін Арцемкаў, Яўген Каралевіч і Сяргей Дмухайла атрымалі па 15 сутак, а Кірыла Швабоўскага арыштавалі на 10 сутак. Справы ўсіх затрыманых разглядала суддзя Алеся Серадзенка.