Валянціна Шоба прысвяціла сваю выставу Жаночаму дню
Выстава гарадзенскай мастачкі Валянціны Шобы мае назву “Эмоцыі” і прысвечана яна надыходзячаму жаночаму дню 8 Сакавіка.
На выставе, прадстаўленай ў гарадзенскай галерэі “У Майстра”, каля паўсотні карцінаў, на якіх намаляваныя жанчыны, некалькі скульптураў стылізаваных птушак. Творы адлюстроўваюць рознабаковасць творчасці Валянціны і змены яе настрою.
Пра сваю выставу Беларускаму Радыё Рацыя распавядае Валянціна Шоба:
– Я ніколі ў жыцці не звярталася да жаночай тэмы. Проста аднойчы захацелася падзякаваць людзям, якія шмат для мяне зрабілі. І ў працэсе малявання майго мінулагодняга календара перыядычна з’яўляліся нейкія жаночыя вобразы. І вось што атрымалася.
Пабачыць выставу можна напрацягу бліжэйшага месяцу, а на само акдрыццё экспазіцыі прыйшлі мастакі, мастацтвазнаўцы, сябры мастачкі, калегі з Таварыства польскіх мастакоў, а таксама генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Хадкевіч.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня