У Пінску праходзяць традыцыйныя “Лютаўскія музычныя вечары”



У Пінску не адмовіліся ад правядзення традыцыйнага фестывалю класічнай музыкі “Лютаўскія музычныя вечары”, але сёлета з-за каронавіруса мерапрыемства праходзіць без замежных гасцей. На сцэне гарадской канцэртнай залы выступаюць музыкі з Менску і Пінску.

Па словах слухачоў, галоўнае, што пандэмія не паўплывала на якасць фестывалю:

– Калі ўбачыла, якія людзі будуць выступаць, вельмі захацелася паслухаць, адарвацца ад працы і адпачыць. Атрымаць нейкія эмоцыі, цікавыя ўражанні.

– Настолькі фантастычна, настолькі напаўняешся гэтай музыкай. Я ў нерэальным захапленні! І я спадзяюся, што гэта не апошняя наша з імі сустрэча.

– Выдатна, што ў нас сабралі такіх зорак.

Сёння ў Пінску ў межах “Лютаўскіх музычных вечароў” выступіць саліст Дзяржаўнай філармоніі, выкладчык Акадэміі музыкі Аляксандр Музыкантаў. Завершыцца фестываль 25 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: brestcity.com