Заніжэнне статыстыкі COVID-19 у Беларусі адно з самых надзвычайных у свеце
Падчас першай і другой хваляў каронавірусу беларускія дзяржаўныя органы цалкам правалілі камунікацыйную працу з грамадскасцю і праводзілі маніпуляцыі са статыстыкай.
Кажа дырэктар даследчага цэнтра EAST Андрэй Елісееў:
– Па афіцыйных дадзеных, Беларусь быццам з’яўляецца адной з найбольш паспяховых краін у свеце ў барацьбе з эпідэмія. Маю на ўвазе менавіта каэфіцыент фатальнасці. Рэальна Беларусь з’яўляецца адной з пацярпелых краін у Еўропе, а можа быць і ў свеце, ад эпідэміі. Маю на ўвазе паказчык залішняй смерці на душу насельніцтва. Беларускія органы, рэгулюючы статыстыку, устанаўлівалі зусім адвольнае парогавае значэнне.
Паводле Андрэя Елісеева, рэальная лічба смерцяў ад COVID-19 у Беларусі складае каля 20 тысяч чалавек. Наўмыснае заніжэнне падобных паказнікаў указвае на тое, што ўлады Беларусі не здольныя аператыўна і якасна рэагаваць на знешнія выклікі.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя