У Польшчы запускаецца новая інфармацыйная сетка Belarusam.pl
У Польшчы сёння запускаецца новая інфармацыйная сетка і пляцоўка збору сродкаў для беларусаў, якім з прычыны рэпрэсіяў давялося выехаць з краіны. Ініцыятыву заснавалі прадстаўнікі кампаніі BY_Help, якія жывуць у Польшчы і бяруць актыўны ўдзел у кампаніях салідарнасці і дапамогі суайчыннікам: Аляксей Лявончык і Аляксандар Лапко.
Мэта новай ініцыятывы — дапамагчы тым, хто пераехаў у Польшчу, атрымаць своечасовую інфармацыю і падтрымку. Найперш сетка будзе займацца дапамогай для ўразлівых груп беларусаў — тых, хто апынуўся ў складанай матэрыяльнай або псыхалягічнай сытуацыі.
Беларускае Радыё Рацыя