Тэст на COVID-19 у аэрапорце Мінск могуць здаць толькі пасажыры рэйсаў



Тэст на COVID-19 метадам ПЛР у Нацыянальным аэрапорце Мінск могуць здаць толькі пасажыры рэйсаў пры прад’яўленні білета або пасадкавага талона. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе паветранай гавані са спасылкай на інфармацыю Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

«Менскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі змяніў падыход да выканання ПЛР-тэсту ў аэрапорце. Цяпер прайсці яго зможа не кожны жадаючы, як паведамлялася раней, а толькі пасажыры, якія следуюць паветраным транспартам пры прад’яўленні білета або пасадкавага талона. Тэсціраванне ў лабараторыі даступна і вылятаюць, і пасажырам, якія прылятаюць», — сказалі ў прэс-службе.

Час правядзення даследавання — 2 гадзіны 40 хвілін. Вынікі ПЛР-тэставання выдаюцца ў папяровым выглядзе на англійскай мове і падыходзяць для выезду за межы Беларусі. У выпадку ўзнікнення пытанняў можна звярнуцца ў лабараторыю на тэрыторыі аэрапорта: +375 17 279 13 57. Яна працуе з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 18:00.

Дыягнастычны экспрэс-тэст па выяўленні антыгена каранавіруснай інфекцыі (метад імунахраматаграфічнага аналізу — ІХА) праводзіцца па меры паступлення звароту з 9:00 да 17:40. Час правядзення складае 20 хвілін.

Для пасажыраў, якія вылятаюць у Амстэрдам, праводзіцца толькі даследаванне дыягнастычным экспрэс-тэстам метадам ІХА. Прайсці яго можна з 6:30 да 9:45 у дзень выканання рэйса, у тым ліку і ў выходныя дні.

zviazda.by