ЕЗ плануе для Беларусі бязвізавы рэжым пасля сыходу Лукашэнкі
У Еўракамісіі ёсць праект пра бязвізавы турыстычны рэжым з Беларуссю пасля сыходу Аляксандра Лукашэнкі.
Пра гэта прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа расказаў у інтэрв’ю DW. „Мы павінны гаварыць з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, паспрабаваць стварыць для яе нейкую перспектыву і забяспечыць план на перыяд пасля кіравання Лукашэнкі. Ужо ёсць праект праграмы, які падрыхтавала Еўракамісія. Размова пра спрашчэнне гандлю Беларусі з ЕЗ, доступ да яго фінансавых рэсурсаў, бязвізавы турыстычны рэжым і, вядома, падтрымку грамадзянскай супольнасці”, — патлумачыў літоўскі прэзідэнт.
Па яго словах, гэты бязвізавы рэжым будзе падобны да таго, які дзейнічае паміж ЕЗ і Грузіяй, Украінай ды Малдовай. Пры гэтым Наўседа прызнаўся, што яго турбуюць „намеры Расеі праглынуць Беларусь як незалежную дзяржаву”.
Беларускае Радыё Рацыя