Кітай падорыць Беларусі 100 тысяч доз вакцыны супраць COVID-19



Кітай бясплатна прадаставіў Беларусі 100 тысяч доз вакцыны супраць караонавірусу COVID-19 вытворчасці карпарацыі «Синофарм».

Раней Кітай пацвердзіў гатовасць паставіць у Беларусь вакцыну «ў патрэбным аб’ёме» падчас тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Адпраўка вакцыны арганізавана сёння. Дастаўка ажыццяўляецца авіякампаніяй Air China, паведамляе пасольства Беларусі ў КНР.

Адзначаецца, што вакцына ад каронавірусу COVID-19 вытворчасці «Синофарма» – першая ўхваленая дзяржаўным фармацэўтычным кіраваннем КНР для выхаду на рынак і ўжо актыўна ўжываецца ўнутры краіны.

Паводле ацэнак кітайскага боку, распрацаваная вакцына падчас выпрабаванняў паказала больш за 79% эфектыўнасці. Акрамя Кітая вакцына ухвалена да выкарыстання больш чым у дзесяці краінах, у тым ліку Бахрэйне, Вугоршчыне, Егіпце, Іарданіі, Іраку, Марока, ААЭ, Пакістане і Сербіі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: vtimes.io