Уладзімір Русаковіч: Пасля жнівеньскіх падзеяў цікавасць да беларускай мовы ўзрасла



15 лютага шматмоўнай універсальнай энцыклапедыі Вікіпедыя споўнілася 20 год. Што цікава, у межах галоўнай энцыклапедыі Інтэрнэту існуе ажно дзве Беларускія Вікіпедыі. Адна складаецца з артыкулаў, напісаных класічным правапісам – тарашкевіцай, другая – ствараецца «акадэмічна», на так званай „саўнаркамаўцы”. 

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка пагутарыла з «Госцем Рацыі» – Уладзімірам Русаковічам, актывістам «Беларускай Вікіпедыі» аб тым, як праходзіць праца над напаўненнем беларускамоўнага зместу Вікіпедыі і з якімі праблемамі сутыкаецца беларуская мова.

З Госцем Рацыі, актывістам «Беларускай Вікіпедыі» размаўляла Вольга Сямашка.