Ці бяспечная расейская вакцына „Sputnik V”?



У Міністэрстве аховы здароўя заяўляюць, што пакуль у краіне няма нараканняў на расейскую вакцыну „Sputnik V”, таксама ў ведамстве няма інфармацыі ад медыкаў пра якія-небудзь сур’ёзныя пабочныя эфекты. Але існуе канкрэтны спіс захворванняў пры якім грамадзяніну нельга ставіць прышчэпку.

„Трэба вельмі сур’ёзна ўзважваць магчымыя наступствы і карысць ад вакцыны”, – гаворыць лекар-эпідэміёлаг Таццяна Кім:

– Трэба вельмі пільна і ўважліва ставіцца. То бок пасля прызначэнню пацыенту ў каторага ёсць цяжкія захворванні, там ішэмічная хвароба, гіпертанія, трэба заўсёды ўзважваць эфект і рызыку ўскладненняў.  Калі паказанні ёсць, але высокі ўзровень рызыкі ўскладненняў менавіта ў гэтага пацыента, то ёсць сэнс гэтаму пацыенту ў дадзеным выпадку гэтую прышчэпку не рабіць.

У Беларусі расейскую прышчэпку супраць каронавірусу пакуль атрымалі звыш 21-й тысячы медыкаў. Чакаецца, што за сакавік вакцынацыю пройдзе каля 100 тысяч педагогаў.

Беларускае Радыё Рацыя