У Менску вырасла колькасць стратных арганізацый



Паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менска, колькасць стратных арганізацый сталіцы ў 2020 годзе ў параўнанні 2019-м павялічылася з 255 да 303 (на 40,9%), іх удзельная вага — з 14 да 19,7%.

Чысты прыбытак арганізацый на 1 студзеня 2021 года склаў 4 млрд 25,5 млн рублёў, што на 2,2% больш, чым за 2019 год.

Прыбытак да падаткаабкладання склаў 5 млрд 104,2 млн рублёў (на 1,7% больш).

Страта ад інвестыцыйнай і фінансавай дзейнасці склала 1 млрд 398,4 млн рублёў супраць прыбытку 52,4 млн у 2019 годзе.

Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 18,7% да 7 млрд 620,9 млн рублёў. Рэнтабельнасць продажу і рэалізаванай прадукцыі склала 9 і 11,5% адпаведна (у 2019 годзе — 8,3 і 10,5%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый Менска ў наяўных цэнах склала 84 млрд 554,8 млн рублёў, або на 9,4% больш, чым у 2019 годзе.

Пры гэтым сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг вырас на 8,8% да 66 млрд 295,9 млн рублёў.

belapan.by