198-ы дзень пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту



У Беларусі 198-ы дзень прайшлі лакальныя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

У менскім мікрараёне Сухарава прайшла акцыя – некалькі чалавек трымалі сцягі і плакаты з заклікам вызваліць журналістаў і палітвязняў.

У Малінаўцы паміж дамамі з’явіўся вялікі БЧБ-сцяг.

У Жодзіне прайшла  акцыя да Дня роднай мовы з лозунгам «Нашы самыя любiмыя словы на беларускай мове — „Жыве Беларусь!”.

Пікет у менскай Серабранцы памяці Рамана Бандарэнкі – «Мы памятаем, не забудзем, не даруем».

Інсталяцыя ў Менску ў падтрымку зняволенай журналісткі Барысевіч «Кветкі замест прысуду.  Свабоду Кацярыне Барысевіч!»

Навінкі, што пад Менскам, перажываюць за Кацю Барысевіч і Арцёма Сарокіна.

У Глыбокім, што на Віцебшчыне, таксама „Жыве Беларусь!” Нават мядзведзі ў лясах пра гэта ведаюць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота, відэа tut.by і чытачоў Радыё Рацыя