Каля 100 тысяч беларусаў засталіся без заробкаў



Многія беларускія прадпрыемствы маюць праблемы з выплатай заробкаў супрацоўнікам. Пяцьсот дзесяць прадпрыемстваў маюць пратэрмінаваную запазычанасць у заработнай плаце. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным камітэце статыстыкі. Паводле звестках ведамства, грошай не атрымалі 87 тысяч чалавек. Сума пратэрмінаванай запазычанасці склала 300 мільярдаў рублёў, або амаль два працэнты ад фонду заработнай платы рэспублікі за студзень бягучага году.

Ужо некалькі месяцаў запар паступаюць паведамленні аб пераводзе прадпрыемстваў на чатырох- і трохдзёнку, аб няпоўных выплатах заробкаў, іх памяншэнні, а таксама аб прымусовай адпраўцы ў адпачынак за свой кошт. Колькасць беларусаў, якім не выплачваюць або затрымліваюць заробак, расце з пачатку году.

Беларускае Радыё Рацыя