Лекар у Мінойтах напісала дыктоўку на 10 балаў



На Лідчыне працягваецца 14-я Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка.

Сёмы раз яе пісалі ў бібліятэцы вёскі Мінойты. У дыктоўцы сёлета бралі ўдзел жыхары вёскі, у асноўным сталага ўзросту, а таксама старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік. Пісалі тэкст паводле “Глыбокай плыні” Івана Шамякіна. Тэкст чытала настаўніца мовы і літаратуры Мінойтаўскай СШ Алена Іосіфаўна Скерсь.

Пакуль ішла праверка перад вяскоўцамі са сваімі вершамі выступіў пісьменнік Станіслаў Суднік. Усе прысутныя атрымалі ў падарунак нумары часопіса “Лідскі летапісец”, а былы лекар Валянціна Някрасава, якая напісала дыктоўку на 10 балаў, была ўзнагароджана ад імя ТБМ кнігай “Збор твораў” Міхала Шымялевіча – лепшага лідскага гісторыка міжваенных часоў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Фота аўтара