Міністэрства аховы здароўя паведаміла свежую статыстыку па каронавірусе



За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1322 пацыенты з COVID-19 (учора было 1668 пацыентаў), выпісаныя 1638 пацыентаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

З пачатку пандэміі ў краіне былі зарэгістраваныя 278 312 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, ачунялі 268 530 пацыентаў, памерлі 1912 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй (9 чалавек за апошнія суткі).

У канцы мінулага года Міністэрства аховы здароўя аб’явіла пра пачатак вакцынацыі ў краіне. Тады ж прыбыла першая партыя расейскай вакцыны «Спутнік V». Першымі прышчаплялі медыкаў, затым будуць вакцынаваць педагогаў, і сацыяльных работнікаў. У красавіку, плануецца, што пачнуць прышчапляць усіх жадаючых, а ў цэлым прышчэпяць каля 5,5 млн беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя