У анлайн фармат працы пераходзіць берасцейская „Вясна”
У анлайн фармат, у сувязі з ператрусам і пераследам, пераходзіць берасцейскае аддзяленне праваабарончага цэнтру „Вясна”.
„Захады рэжыму не могуць спыніць жаданне дапамагаць іншым людзям, у тым ліку складаць скаргі і звароты,” – распавёў мясцовы праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– У сувязі з тым, што грошы не фігуравалі ў нашай справе, і гэта ўсё вялося ў віртуальнай прасторы, то гэта як вялося, так і будзе весціся. Хто хоча дапамагаць, ён знойдзе, каму дапамагчы і знойдзе як. Ад таго, што ёсць праваабаронцы на месцы, ці няма, тут толькі даўжэй будуць шукаць людзі, якія патрабуюць дапамогі, тую ж саму дапамогу.
Уладзімір Вялічкін дадаў, што нягледзячы на няспынны ціск не толькі за апошні тыдзень, але і ў цэлым паўгады, жаданне дапамагаць іншым у валанцёраў па-ранейшаму засталося.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце