Чыгункі Беларусі і Расеі працягваюць аднаўленне пасажырскіх зносін
Ва ўзаемадзеянні чыгунак Беларусі і Расеі і згодна з рашэннямі аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расеі працягваецца паэтапнае аднаўленне міжнароднага пасажырскіх зносін паміж Беларуссю і Расеяй. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр БЧ.
Так, у хуткага цягніка «Беларусь» № 2 / 1 Менск — Масква фарміравання Беларускай чыгункі адноўлены прыпынак для пасадкі / высадкі пасажыраў на станцыі Орша-Цэнтральная.
На гэтай жа станцыі для пасадкі / высадкі пасажыраў прадугледжаны прыпынак і фірмовага цягніка «Бурштын» № 30 / 29 Калінінград — Масква з магчымасцю праезду на ўчастку Менск — Масква — Менск.
Акрамя таго, цягнік № 79 / 80 Калінінград — Санкт-Пецярбург адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга з 22 лютага, а з Калінінграда з 24 лютага будзе рабіць прыпынак для пасадкі / высадкі пасажыраў на станцыі Віцебск з магчымасцю праезду на ўчастку Віцебск — Санкт-Пецярбург — Віцебск.
Цягнік № 360 / 359 Калінінград — Адлер адпраўленнем з Калінінграда з 22 лютага, а з Адлера з 25 лютага будзе спыняцца для пасадкі / высадкі пасажыраў на станцыях Менск-Пасажырскі і Орша-Цэнтральная з магчымасцю праезду на ўчастку Менск — Адлер — Менск.
У БЧ звяртаюць увагу, што праезд названымі цягнікамі прадугледжаны толькі для грамадзян Беларусі і Расеі.