Палітвязню Зяневічу прысудзілі тры гады «хіміі»



Палітвязню Уладзіміру Зяневічу прысудзілі тры гады «хіміі».

Такі прысуд  вынес суд Ленінскага раёна Менска. Як піша „Вясна”,  паводле адваката, цалкам адсутнічаюць рэальныя доказы віны: на відэазапісах абвінавачанне не даказала прысутнасць падсуднага на месцы падзей.

Уладзіслава Зяневіча абвінавацілі ў тым, што 1 лістапада ён удзельнічаў у «групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак». Следства напісала ў матэрыялах справы, што Зяневіч «браў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, выкрыкваў лозунгі, узнімаў рукі, знаходзіўся ў першых шэрагах, выходзіў на праезную частку». Пры гэтым, паводле міліцыянтаў, не рэагаваў на патрабаванні спыніць «супрацьпраўныя дзеянні», і гэта пацягнула за сабой парушэнне работы грамадскага транспарту.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: spring96.org