У Берасці затрыманы намеснік старшыні абласной арганізацыі БСДП Сяргей Мазан
У Берасці 23 лютага затрыманы намеснік старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан.
Як паведаміла БелаПАН старшыня берасцейскай гарадской структуры сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс, каля 15.40 Мазан патэлефанаваў ёй і сказаў, што побач з плошчай Леніна яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
„На гэты час месцазнаходжанне Мазана нам невядомае. На тэлефонныя званкі ён не адказвае”, — сказала Канюс.