Урад замарожвае цэны на 62 “сацыяльна значныя тавары”
Урад замарожвае цэны на 62 “сацыяльна значныя тавары”. Савет міністраў прыняў пастанову №100 “Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці”.
У дакуменце, які ўжо ўступіў у сілу, пералічваецца 62 групы тавараў — хлеб, мяса, каўбасы, малако, смятана, тварог, сыры, бульба, кава, гарбата, соль, мыла ды іншыя.
Цэны на іх павінны заставацца да канца месяца нязменнымі. А ў наступныя месяцы будзе дазволена павялічваць іх не больш чым на 0,2%. Акрамя таго, складзены спіс з паўсотні лекаў — ад анальгіну да парацатамолу, цэны на якія рэгулюе гэтая ж пастанова.
Беларускае Радыё Рацыя