Выстава “Беларусь абуджаная” – у цэнтры Беластоку
Раней выставу “Беларусь абуджаная” прэзентавалі ў Варшаве, а з 26 лютага яе можна паглядзець у цэнтры Беластоку на пляцы пры помніку маршалка Пілсудскага.
Выстава стала вынікам працы фотакарэспандэнтаў беларускіх незалежных інфармацыйных парталаў, якія дакументавалі пратэсты апошніх месяцаў у Беларусі. На здымках – масавыя акцыі і асобныя людзі, мірны пратэст і гвалт. Пленэрная выстава “Беларусь абуджаная” у сталіцы Падляшша будзе даступная з 26 лютага да 31 сакавіка. Яе арганізацыя стала магчымай, дзякуючы беларускаму і польскаму Прэс-клубам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: 34travel.me