У Беларусі з’явіліся новыя палітвязні



У Беларусі з’явіліся новыя палітвязні. Праваабарончая супольнасць прызнала імі Марыю Сафонаву і Андрэя Сысуна.

Сафонава летась была асуджана ў Менску на 2 месяцы арышту за „апаганьванне збудавананняў і псаванне маёмасці” (арт. 341 КК) — наносіла на тратуары, сметніцы, слупы фарбай надпісы „Жыве Беларусь” і выявы бел-чырвона-белага сцягу. Сысун быў асуджаны ў Вілейцы на 3 месяцы арышту па тым жа артыкуле — наносіў на тратуары, электрычныя шчыткі, дзверы пад’езда надпісы „Жыве Беларусь!”, „Лука сыходзць!” і „3%”.

Праваабаронцы лічаць, што змест нанесеных надпісаў не можа быць кваліфікаваны як апаганьванне збудаванняў надпісамі цынічнага зместу і адпаведна кваліфікавана па артыкуле 341. Яны прызналі пазбаўленне волі Марыі Сафонавай і Андрэя Сысуна „палітычна матываваным” і патрабуюць іх вызвалення, спынення крымінальнага пераследу.

У Беларусі ўжо 251 палітвязень.

Беларускае Радыё Рацыя