Пра гісторыю шпалерных фабрык і іх уладальнікаў распавялі ў Менску
Менскія шпалеры да Першай сусветнай вайны былі лепшымі ва ўсёй Расейскай імперыі.
Пра адзін з эпізодаў барацьбы паміж канкурэнтамі – уладальнікамі шпалерных фабрык распавядае гісторык Яраш Малішэўскі:
– Улетку 1911 года праехаў першы ў Менску грузавы аўтамабіль. Належаў ён канкурэнту Шыфмановіча – уладальніку яшчэ адной шпалернай фабрыкі Кантаровічу. Шыфмановіч занерваваўся, што ў канкурэнта ёсць першы цяжкавы аўтамбіль у Менску, а ў яго няма. І на наступны дзень газеты змясцілі пра недапушчальнасць для Менска цяжкавога аўтамабіля, бо яны палохаюць коней, гэта вядзе да траўмаў. Праплочаныя журналісты сталі кляйміць Кантаровіча. Ужо ў наступным годзе ў Шыфмановіча было ажно тры цяжкавых аўтамабілі, і ўжо журналісты не пісалі.
Шпалерных фабрык толькі ў Ракаўскім прадмесці Менска было сем. Іх прадукцыя была адзначаная медалямі на выставах у Варшаве, Лондане, Парыжы. Шпалеры ў Менску выпускаюць і ў нашыя дні.
Фота аўтара і Аксаны Спрынчан
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск