Палац Радзівілаў у Паланечцы



Паводле звестак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў уваходзіць 5598 аб’ектаў па стане на пачатак 2021 году. З іх 1801 аб’ект — помнікі архітэктуры. Не ўсе з іх знаходзяцца ва ўпарадкаваным стане, аднак раз-пораз у СМІ з’яўляецца інфармацыя пра набыццё прыватнымі асобамі падобных помнікаў з планамі на далейшае іх аднаўленне. Гаворка пра падобны праект цяпер вядзецца і датычна комплексу былога палаца ў вёсцы Паланечка Баранавіцкага раёну.

Сёння Госць Рацыі – менеджар праекта па аднаўленні палаца Радзівілаў у Паланечцы Кацярына Казлова.

РР: Кацярына, распавядзіце, калі ласка, пра сябе.

Кацярына Казлова: Я з’яўляюся менеджарам праекта па аднаўленні палаца Радзівілаў у Паланечцы. Адначасова я і мясцовы жыхар, бо маё дзяцінства прайшло каля палаца. Заўсёды вельмі з цікавасцю адносілася да гэтага будынку. Я ў 15 гадоў паступіла ў Нясвіжскі каледж на спецыяльнасць “Турызм. Гасціннасць” і па прафесіі я экскурсавод. Пасля каледжа працавала адзін год у мінулых уладальнікаў палаца, мы таксама займаліся аднаўленнем. Але, як вы разумееце, з мінулымі ўладальнікамі ў нас нічога не атрымалася. Затым я з’ехала ў Нясвіж і пяць гадоў працавала экскурсаводам у Нясвіжскім замку. Таму сям’я Радзівілаў мне даволі блізкая, і я тут не самы выпадковы чалавек. Я таксама акрэдытаваная па маршруце Мір – Нясвіж. Мной была напісана дыпломная праца па гістарычнай спадчыне вёскі Паланечка. І я часта праводзіла тут экскурсіі. Таму з’яўляюся таксама даследчыкам гэтай мясцовасці. Яна мяне натхняе, цікавіць. Мяркую, што на аснове сабранага мной матэрыялу зробім кнігу. Таму што матэрыял збіраецца, ён дастаткова цікавы. Думаю, мы і з ім нешта зробім.

РР:  Распавядзіце крыху гісторыю гэтага палацу.

Кацярына Казлова: Сам палац Радзівілы пакінулі ў верасні 1939 года. У 1945 годзе палац згарэў. Пасля вайны быў адноўлены дзякуючы мясцовым жыхарам літаральна за 4 гады. Да 1999 года там знаходзілася школа. Школа была вялікая, там магло вучыцца да 3000 вучняў. Вучыліся дзеці з усё ваколіцы. Затым школу закрылі на капітальны рамонт, але ён не адбыўся. У 90-х гадах на будынку штосьці рабілі, напрыклад, абнавілі дах. Але на гэтым усё і скончылася. Школа пераехала. І палац пачаў занепадаць.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя