У Беларусі пачалі вытворчасць вакцыны „Спутник V”



У Беларусі выпусцілі першыя валідацыйныя серыі вакцыны „Спутник V”. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінздароўя са спасылкай на кіраўніка ведамства Дзмітрыя Піневіча.

РУП „Белмедпрэпараты” гэтымі днямі запускае вытворчасць гэтай расейскай вакцыны супраць каронавіруса. Тэхналогію ў Беларусь перадала расейская кампанія АН „Генерыўм”. На пляцоўках „Белмедпрэпаратаў” праводзіцца працэдура разліву першых валідацыйных серый вакцыны. 

Прамысловы выраб вакцыны „Спутник V” абяцаюць пачаць пасля атрымання вынікаў вывучэння стабільнасці першых серый. 

Дарэчы, Польшча тым часам заявіла, што будзе прапускаць праз мяжу толькі тых, хто атрымаў прышчэпку ад каронавіруса вакцынай, сертыфікаванай у ЕЗ. Вакцына „Спутник V” у гэты пералік не трапляе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: EPA/Vostock-photo