Сяржук Русецкі: Людзей заганяюць у нейкую невядомую кабалу



У Бярозаўскім судзе разгледжана другая крымінальная справа за абразу міліцыянта ў інтэрнэце падчас выканання службовага абавязку.

Суддзя Алена Нямкова

Суддзя Алена Нямкова пакарала 46-гадовую жыхарку Бярозы Валянціну Мядзведзь двума гадамі “хатняй хіміі”. Жанчына таксама павінна выплаціць цягам двух тыдняў паўтары тысячы рублёў маральнай кампенсацыі начальніку дзіцячай інспекцыі Бярозаўскага РАУС маёру Дзмітрыю Лішко.

Паводле Валянціны Мядзведзь, злы каментар яна напісала пад уздзеяннем крыўды і страты, якую сваімі незаконнымі дзеяннямі нанёс ёй найперш Лішко:

– З аднаго боку я вельмі рада, што сярод усіх SMS з матамі, пагрозамі менавіта маё SMS яго кранула. Як кажуць псіхолагі, калі ты сам сябе адчуваеш такім, то гэта цябе і кранае.

Сябра праваабарончага цэнтра Вясна Сяржук Русецкі лічыць цынічнай заяву ў судзе маёра Лішко, што да грошай ён не даткнецца. Маўляў, яны пойдуць на рахунак дзіцячага дома сямейнага тыпу. У той час як пакідае Валянціну Мядзведзь з 13-гадовай дачкой на галоднае існаванне.

Кажа Сяржук Русецкі:

– Магчыма, яно было і крыўдным, але тэлеграм-каналы і ствараліся дзеля таго, каб людзі маглі адкрыта выказваць сваё меркаванне. З аліментамі на дзіця яна атрымлівае каля 500 рублёў у месяц.  Людзей проста заганяюць у нейкую невядомую кабалу.

Восенню мінулага года Мядзведзь выплаціла 90 рублёў штрафу за нібы мітынг, калі стаяла з сяброўкай ля крамы і размаўляла. Сустрэчу мітынгам палічыў Лішко. Як сказала жанчына, у той месяц ёй з 13-гадовай дачкой было выжыць цяжка. Цяпер новы непад’ёмны штраф.

Пацярпелы маёр міліцыі Лішко

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя