Роўна год таму каронавірус прыйшоў у Беларусь



Роўна год таму каронавірус прыйшоў у Беларусь. 27 лютага тэсты, праведзеныя ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каронавірусу ў іранскага студэнта. Яго, ягоных сваякоў і знаёмых ізалявалі. Потым здарыўся ачаг у Віцебску, у абласны цэнтр хваробу прывезлі з Мілана з дызайнерскай выставы.

Першай афіцыйнай ахвярай лічыцца акцёр Коласаўскага тэатра ў Віцебску Віктар Дашкевіч, які памёр 30 сакавіка ва ўзросце 75 гадоў.

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.459 выпадкаў COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Паводле афіцыйнай статыстыкі, за суткі колькасць новых выпадкаў COVID-19 знізілася. Ужо 14 дзён запар ад каронавірусу памірае па 9 чалавек. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула амаль 286 тысяч, лік памерлых ад каронавірусу набліжаецца да 2 тысяч.

Беларускае Радыё Рацыя