Глеб Вайкуль: у Торуні адчуваем падтрымку і салідарнасць



Грамадскі актывіст Глеб Вайкуль ладзіць палітычныя акцыі  ў Торуні з 2019 году. У мінулым сябра Рады Задзіночання Беларускіх Студэнтаў, Глеб працягнуў сваё змаганне з несправядлівасцю і пасля змушанага пераезду ў Польшчу. Першая акцыя ў Торуні была прысвечаная тэматыцы інтэграцыі Беларусі і Расеі.

Пасля жнівеньскіх фальсіфікацый выбараў і наступным за імі тэрорам з боку уладаў Беларусі, акцыі пачаліся адбывацца кожную нядзелю а 12-й гадзіне пад помнікам Каперніка.  Актывісты ўздымаюць актуальныя пытанні, якія датычаць Беларусі.  У акцыях таксама бяруць удзел неабыякавыя палякі.

Глеб Вайкуль кажа, што маладыя беларусы Торуня цэлы час адчуваюць падтрымку і салідарнасць з боку польскага грамадства і ўладаў:

Кастусь Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя

фота Marek Krupecki