Рэпрэсіі працягваюцца



Рэпрэсіі працягваюцца. За апошнія тры дні, з 26 па 28 лютага, затрымалі каля паўсотні ўдзельнікаў пратэстаў. Гэта вынікае з паведамленняў праваабаронцаў і валанцёраў.

Самыя масавыя затрыманні адбыліся 26 лютага сярод пажылых пасажыраў электрацягніка гарадскіх ліній Менска, якія арганізавана чыталі кнігі беларускіх пісьменнікаў (па розных звестках, затрымалі ад 17 да 26 чалавек).

27 лютага каля катэджа паміж Маладзечна і Ракавам, куды група маладых людзей прыехала правесці зіму, затрымалі 25 чалавек.

28 лютага ў лесапаркавай зоне Салігорска затрымалі сем чалавек – мясцовых актывістаў і чальцоў страйкаму “Беларуськалію”. Паводле страйкаму, пры затрыманні і ў міліцыі грамадзян збівалі, у некаторых прайшлі вобшукі без ордэраў і пастаноў пракурора. 

Беларускае Радыё Рацыя