Трыццаць гадоў таму ў Беларусі адрадзілі сацыял-дэмакратычны рух



Трыццаць гадоў таму ў Беларусі адрадзілі сацыял-дэмакратычны рух. 2 сакавіка 1991 года ў Менску адбыўся Устаноўчы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Яе старшынём быў абраны аўтарытэтны гісторык Міхась Ткачоў.

Удзельнік тых падзей Віктар Ярашук адзначае, што калі б не постаць Ткачова, то з’яўленне „Грамады” было б пад пытаннем:

– Партыя пры Ткачове – гэта была партыя аднадумцаў. Нейкіх пытанняў, хто будзе ўзначальваць партыю, куды ісці партыі не ўзнікала. Гэта чалавек, якому было цікава ўсё і, безумоўна, дзеля гэтага чалавека, дзеля партыі хацелася нешта рабіць. Быў вельмі разумны чалавек, які заўсёды лічыў, што любую праблему магчыма вырашыць перамовамі. Ён знаходзіў гэтыя шляхі.

Акрамя Ткачова ля вытокаў адраджэння сацыял-дэмакратыі ў Беларусі стаялі вядомыя паэты Сяргей Законнікаў і Анатоль Вярцінскі, гісторык Алег Трусаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: media-polesye.by