Трыццаць гадоў таму ў Беларусі скончылася манаполія Камуністычнай партыі



Трыццаць гадоў таму ў Беларусі скончылася манаполія Камуністычнай партыі. 2 сакавіка 1991 года ў Менску адбыўся з’езд сацыял-дэмакратычнай Грамады. Яна стала другой афіцыйна зарэгістраванай партыяй у тады яшчэ савецкай Беларусі.

Удзельнік устаноўчага з’езду і ў дальнейшым адзін з кіраўнікоў Грамады Анатоль Ляўковіч адзначае, што на той час партыя з’яўлялася сапраўдным грамадскім цэнтрам:

– Мы ўтварылі партыю яна, канечне, той партыйнай (савецкай) наменклатурай адразу ж успрымалася, як апазіцыйная. Але менавіта тады сацыял-дэмакратыя загучала. У партыі былі шмат якія прадстаўнікі сацыяльных груп: прафесары, акадэмікі, літаратары і г.д. Партыя з’яўлялася кансалідуючым цэнтрам.

Ляўковіч дадае, што адраджэнне Грамады мела важны палітычны момант, бо брэнд “сацыял-дэмакраты” хацелі забраць сябе камуністы і наменклатуршчыкі. Дзякуючы сакавіцкім падзеям 1991 года, сацыял-дэмакратычная плынь аказалася занятая людзьмі з прабеларускімі поглядамі.

Беларускае Радыё Рацыя