Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў напярэдадні Дня Волі



Напярэдадні Дня Волі Святлана Ціханоўская запісала зварот да беларусаў.

Яна нагадала, што дзень 25 сакавіка „ўсяляк спрабавалі выразаць з падручнікаў і выкрасліць з нашай гісторыі, але ён застаецца Днём Волі, днём нашай незалежнасці”:

–  Мы нагадаем сабе, што нязгодныя далей скочвацца ў прорву крызісу. Нагадаем сваім дзецям, што зробім усё, каб яны былі дома ў бяспецы. Нагадаем нашым суграмадзянам у дзяржапараце і сілавых структурах, ва ўрадзе і мясцовых органах улады, што яны прысягалі народу. Нагадаем, што не можам быць абыякавымі, калі хтосьці пагражае нашай незалежнасці. І калі пазбавімся ад гэтага дурнога сну, народзіцца новая Беларусь.

„Час вярнуць сваё. І зрабіць гэта можа толькі народ”, — адзначыла Святлана Ціханоўская. Толькі беларускі народ, падкрэсліла яна, мае права вырашаць лёс Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя