На выставе ў Дубаі беларусы падпісалі кантракты на 7 мільёнаў даляраў



У Дубаі адбылася вялікая харчовая выстава Gulfood 2021. Сёлета плошча беларускай экспазіцыі была павялічана амаль у паўтары разы ў параўнанні з мінулымі гадамі. Яна складалася з выставачных стэндаў 25 прадпрыемстваў-экспарцёраў.

Сёлета беларускім прадпрыемстваў пашанцавала падпісаць кантракты на 7 мільёнаў даляраў на пастаўкі мясных тавараў. Напрыклад, замарожанай ялавічынай на касцях тэрмінам да 12 месяцаў, а таксама астуджанай ялавічынай ААТ “Слонімскі мясакамбінат” зацікавіліся кліенты з ААЭ, Егіпта, Іарданіі, Саудаўскай Аравіі, Сінгапура, Тайланда і Малайзіі. Пастаўкі натуральных мясных кансерваў з ялавічыны на рынак ААЭ і Саудаўскай Аравіі прадстаўнікі Слонімскага мясакамбіната абмеркавалі з пакупнікамі з гэтых краін.

Беларускае Радыё Рацыя