Генадзь Фядыніч: Будзем працаваць, нягледзячы на перашкоды



Намеснік старшыні Прафсаюзу працоўных радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч кажа, што дзейнаць арганізацыі пасля ператрусу, які адбыўся два тыдні таму, ускладнілася, але яна працягваецца.

Па словах Генадзя Фядыніча, ператрус прайшоў з парушэннямі. У сувязі з гэтым была накіравана скарга ў пракуратуру. Відаць тыя, хто называе сябе „праваахоўнікамі”, працягваюць дзейнічаць у адпаведнасці са словамі Аляксанда Лукашэнкі, што „часам не да законаў”:

– Забралі пяць ноўтбукаў, жорсткіх дыскаў штук восем, і самае галоўнае парушэнне – нам не далі на рукі копію пратаколу. Яны сказалі, што ім забаронена Следчым камітэтам. Безумоўна, будзем пісаць скаргу. І ў пракуратуру напісалі ўжо, каб далі нам копію пратакола.

Канешне, гэтыя дзеянні ўлады ўскладняюць жыццё як прафсаюзу РЭП, так і іншым грамадскім арганізацыям, якія падвергліся такім жа нападам. Але пакуль у грамадства ёсць запыт на нашую працу, патрэба ў ёй, мы будзем працаваць, нягледзячы на розныя перашкоды, – кажа Генадзь Фядыніч.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск