У горадзе Іўе распачалі чатыры «палітычныя» крымiнальныя справы



У горадзе Iўе (Гарадзенская вобласць) распачалі чатыры «палітычныя» крымiнальныя справы.

Тры – з нявызначанымi ўдзельнiкамi. Чацвертая – паводле артыкулу 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўладаў») супраць Рэгіны Лавор, мясцовай актывiсткi. Да суда яна застаецца на волі пад закладам 120 базавых.

У Следчы камітэт выклікаюць усіх, хто меў дачыненне да пратэстаў у справе размалявання «Табакерак».

novychas.by