Пісьменніка Міхася Зізюка аштрафавалі на 30 базавых велічынь (абноўлена)



4 сакавіка Наваградскі раённы суд аштрафаваў Міхася Зізюка на 30 базавых велічынь. Суд прызнаў яго вінаватым у распаўсюдзе незарэгістраваных улётак.

***

Наваградская міліцыя своеасабліва „павіншавала” мясцовага літаратара Міхася Зізюка з міжнародным днём пісьменніка. „Вартаўнікі парадку” затрымалі пісьменніка. На якой падставе – пакуль невядома, хутчэй усяго супраць Міхася Зізюка вядзецца адміністрацыйная справа.

Міхась Зізюк, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, ведамы ў Наваградку сваёй літаратурнай творчасцю і патрыятычнай грамадскай пазіцыяй, ён удзельнічаў у мясцовых экскурсіях, якія апошнім часам сталі папулярнымі ў жыхароў старажытнага гораду.

Да суду Міхась Зізюк утрымліваецца ў ізалятары.

Беларускае Радыё Рацыя