Больш за 40 палітвязняў толькі на Берасцейшчыне



Сорак пяць чалавек. Столькі палітвязняў зараз налічваецца ў Берасцейскай вобласці. Дадзеныя вынікаюць са статыстыкі, што падае праваабарончы цэнтр “Вясна”.

28 чалавек знаходзіцца ў СІЗА №7 у Берасці, яшчэ 16 чалавек –  у СІЗА №6 у Баранавічах і 1 чалавек у папраўчай калоніі №22 у Івацэвіцкім раёне, – адзначыў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Мы бачым, што штодня пару чалавек яшчэ дадаецца. То бок, калі я скажу – 100, мабыць, не нашмат памылюся на сёння. Але гэта не ўсе палітвязні, гэта ўсе людзі, якія праходзяць па артыкулах, якія тым ці іншым чынам звязаныя менавіта з пратэстамі пасля выбараў. Тут розныя артыкулы, як хуліганства – 339, так і сумнавядомы 293, у нас па гэтай справе больш за 80 чалавек праходзіць.

Уладзімір Вялічкін звярнуў увагу, што нягледзячы на амаль паўсотню палітвязняў, колькасць тых, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах, у разы большая.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце