Палітычнага вязня Антона Бяленскага асудзілі на 1,5 года „хіміі”
Вынесены прысуд па справе валанцёра штаба Віктара Бабарыкі палітвязня Антона Бяленскага.
Яго абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Падчас працэсу Бяленскі прызнаў, што 9 жніўня выходзіў на мірную акцыю пратэсту, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у ладкі, выходзіў на праезную частку, але пры гэтым не адмаўляўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі і нікога не ўгаворваў далучацца да пратэстаў.
Суд палічыў віну даказанай і асудзіў актывіста на 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пракурор прасіў для Бяленскага большы тэрмін — два гады „хіміі”, нагадваюць праваабаронцы.
Прысуд будзе абскарджаны. На гэты час Бяленскага вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spring96.org